Базанаў не збіраецца сыходзіць у адстаўку пасля затрымання паліцыяй у Чэхіі

Базанаў не збіраецца сыходзіць у адстаўку пасля затрымання паліцыяй у Чэхіі

Уладзімір Базанаў не збіраецца сыходзіць у адстаўку з пасады старшыні Беларускай федэрацыі футбола пасля затрымання паліцыяй у Чэхіі. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала СТБ. "Нам трэба развіваць [беларускі футбол]", — адказаў кіраўнік АБФФ на пытанне пра магчымы сыход — такі варыянт не выключаўся ў шматлікіх абмеркаваннях у сацсетках.

Здарэнне ў Чэхіі Базанаў лічыць палітычнай справай. "Наогул некамфортна, калі ў цябе забіраюць дакументы, калі ты знаходзішся на іншай тэрыторыі, ты не ведаеш, чаго ад цябе хочуць", — прызнаўся ён.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола разам з жонкай прыехаў у Чэхію з жаночай футбольнай зборнай. Аднак яе матч з чэшкамі перанеслі на наступны год з-за выяўленага каранавіруса ў некалькіх беларусак, а Базанавы больш за восем гадзін правялі ў паліцыі, ім анулявалі шэнгенскія візы і запатрабавалі на працягу сутак пакінуць Чэхію. МЗС гэтай краіны не стала раскрываць прычыны затрымання кіраўніка федэрацыі. Вядома, што яго падазравалі ў "парушэнні супрацьэпідэмічных мер", таксама правяралася законнасць знаходжання ў Чэхіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі