Беларусь атрымае ад Расіі да аднаго мільярда долараў крэдытаў

Беларусь атрымае ад Расіі да аднаго мільярда долараў крэдытаў

Беларусь атрымае ад Расіі крэдыты — да аднаго мільярда долараў. Пра гэта ў эфіры праграмы “Контуры” на тэлеканале АНТ паведаміў намеснік прэм’ер-міністра нашай краіны Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, дамоўленасць пра крэдыт была дасягнута падчас нядаўняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Сямашка: “Таксама было дадзена даручэнне [расійскім прэзідэнтам] яшчэ дадаткова каля мільярда долараў крэдытаў таксама на добрых умовах выдзеліць”.

Раней стала вядома, што наша краіна таксама атрымае 3-ці і 4-ты траншы крэдыта Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, па 300 мільёнаў долараў кожны (трэці транш затрымліваецца з восені мінулага года). Беларусь атрымала і адтэрміноўку па выплаце доўга перад Расіяй у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі