Беларусь далучылася да Канвенцыі аб правах інвалідаў

Беларусь далучылася да Канвенцыі аб правах інвалідаў

Адпаведны ўказ падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 24 верасня і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Канвенцыя аб правах інвалідаў была прынятая Генеральнай асамблеяй ААН у 2006 годзе, і Беларусь заставалася адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якія дагэтуль не падпісалі гэты дакумент.

Асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" ў адкрытым лісце назвала падпісанне канвенцыі "важнай, знакавай падзеяй, якую грамадскасць чакала на працягу апошніх васьмі гадоў".

"Падзея, якая па сваёй значнасці стаіць у адным шэрагу з падпісаннем краінай буйнейшых міжнародных дагавораў па правах чалавека, уключаючы Стандартныя правілы забеспячэння роўных магчымасцяў для інвалідаў", — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце офіса.


З такім меркаваннем пагаджаецца брэсцкі праваабаронца, адзін з каардынатараў "Сацыяльнага офіса" Юрый Жыдовіч:

"Гэта значная падзея для Беларусі, бо яна дазволіць прасунуць пытанне аб правах інвалідаў наперад. Гэта прагрэсіўны крок з боку нашага ўрада ў справе абароны правоў інвалідаў".

Варта адзначыць, што Канвенцыя аб правах інвалідаў была прынятая Генеральнай асамблеяй ААН у 2006 годзе. Праваабаронца тлумачыць, чаму Беларусь так доўга не падпісвала гэтую міжнародную дамову:

"Умовы Канвенцый аб правах чалавека ААН такія, што любая краіна можа абвесіць сваё асаблівае меркаванне, што і зрабіла Рэспубліка Беларусь: яна заявіла, што правы інвалідаў у нашай краіне выконваюцца ў поўнай меры і няма неабходнасці ў дадатковых пагадненнях аб абароне правоў інвалідаў, але ж гэта не адпавядае рэчаіснасці".

Тым не менш, значных зменаў у сферы абароны правоў інвалідаў Юрый Жыдовіч не спадзяецца ўбачыць у бліжэйшы час:

"На значныя змены я не спадзяюся, бо для гэтага трэба арганізоўваць пэўныя структуры і гэтае падпісанне Канвенцыі, хутчэй, для таго, каб палепшыць свой імідж на міжнароднай арэне".

Актывіст грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” Юрый Жыдовіч таксама распавёў пра актуальныя праблемы інвалідаў на цяперашні момант. Між іншага, у арганізацыю звярнулася група інвалідаў з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы доступу на выбарчыя ўчасткі, дзе будуць знаходзіцца скрыні для галасавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі