Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі Генасамблеі ААН, а Кітай устрымаўся

У ААН прадстаўнікі РБ галасуюць таксама, як і расіяне / t.me/GolosAmeriki/
У ААН прадстаўнікі РБ галасуюць таксама, як і расіяне / t.me/GolosAmeriki/

Генеральная Асамблея ААН на 77-й сесіі ў шаснаццаты раз прыняла рэзалюцыю па грузінскім вымушана перамешчаных асобах і бежанцах. Гаворка аб праве грузінаў, вымушаных пакінуць дамы ў Абхазіі і Цхінвалі ў выніку расійскай агрэсіі 2008-га, вярнуцца на радзіму.

Як паведамляе "Голас Амерыкі", сёлета рэзалюцыю падтрымалі 100 краін свету (найбольшая лічба за ўвесь час), 59 устрымаліся. Супраць былі 9 краін — Беларусь, Бурундзі, Зімбабвэ, Куба, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Расія, Сірыя і Судан. Летась супраць былі 12 краін, але сёлета Кітай устрымаўся, а Лаос і В'етнам у галасаванні не ўдзельнічалі.

Рэспубліка Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Пры гэтым Абхазію ў 2022-м наведваў Аляксандр Лукашэнка, што выклікала рэзкую рэакцыю МЗС Грузіі. У 2023-м МЗС Грузіі асудзіў сустрэчу ў Мінску Лукашэнкі з кіраўніком непрызнанай Абхазіі і заклікаў паважаць тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі