Беларусь гатовая абмяркоўваць палітычныя і эканамічныя пытанні з ЕС і ЗША

"На жаль, з нашымі партнёрамі на Захадзе эканамічнае супрацоўніцтва і практычнае ўзаемадзеянне часам натыкаліся на перашкоды ў выглядзе палітычнай пазіцыі. І сёння можна сказаць, што нашы адносіны з Еўрапейскім саюзам, найбліжэйшымі суседзямі з ЕС, са Злучанымі Штатамі знаходзяцца ў дынаміцы", — цытуе словы Гур'янава БелаПАН.

Паводле яго слоў, "сёння разуменне пэўнае настае ў частцы таго, што Беларусь гатова абмяркоўваць і палітычныя пытанні, якія цікавяць нашых заходніх калегаў, але і паралельна рухаць эканамічныя праекты, якія цікавіць бізнес".

Нагадаем, Захад найперш патрабуе ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў і іх рэабілітацыі.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі