Беларусь хоча, каб Знешэканамбанк дадаткова прафінансаваў будаўніцтва АЭС

Беларусь хоча, каб Знешэканамбанк дадаткова прафінансаваў будаўніцтва АЭС

Беларусь хоча прыцягнуць дадатковае фінансаванне на будаўніцтва АЭС у Знешэканамбанка, паведамляе interfax.by.

Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі паведаміў на сустрэчы са старшынёй расійскага Знешэканамбанка (ЗЭБ) Сяргеем Гарковым у чацвер у Мінску. Па словах Мацюшэўскага, гэтае пытанне абмяркоўвалася і на сённяшняй сустрэчы Гаркова з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Калі агучаныя прапановы будуць прымальныя для вас, то будзем удзячныя за разгляд магчымасці дадатковага фінансавання будаўніцтва", — адзначыў Мацюшэўскі. Беларускі чыноўнік удакладніў, што наша дзяржава хоча атрымаць дадатковае фінансаванне па інтэграцыі БелаАЭС у энергетычную сістэму.

Кіраўнік расійскага банку паведаміў, што сёлета ЗЭБ ужо прафінансаваў палову крэдыту на БелАЭС, а другая частка будзе вылучаная ў наступным годзе.

Пазней Гаркоў нагадаў журналістам, што крэдыт ад яго банку мусіць скласці 500 мільёнаў долараў. На сёння, па яго словах, выбрана 248 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі