Беларусь і Расію адхілілі ад працы Міжнароднага саюза чыгунак

Рэлейная шафа, якую спалілі беларускія партызаны, каб перашкодзіць руху расійскіх войскаў і тэхнікі / скрыншот відэа МУС
Рэлейная шафа, якую спалілі беларускія партызаны, каб перашкодзіць руху расійскіх войскаў і тэхнікі / скрыншот відэа МУС

Беларусь і Расію адхілілі ад працы Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), распавёў кіраўнік праўлення "Укрзалізниці" Аляксандр Камышын. З ягоных слоў, Украіна ініцыявала гэтае пытанне яшчэ вясной — пасля пачатку вайны. Па беларускай чыгунцы, нагадаем, таксама перавозіліся расійскія вайскоўцы і тэхніка.

На гэтым тыдні Украіна зноў падняла гэтае пытанне. "І хоць мы сутыкнуліся з ціскам з боку прадстаўнікоў Кітая, Індыі, Манголіі, Ірана, Арменіі і Казахстана, пастанова аб адхіленні была прынятая: "за" прагаласавалі 72% удзельнікаў МСЧ", — кажа Камышын.

Міжнародны саюз чыгунак быў створаны ў пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя, каб уніфікаваць працэдуры і гарманізаваць адносіны паміж чыгункамі еўрапейскіх краін. Цяпер у яго ўваходзяць больш за 200 чыгуначных кампаній амаль са 100 краін свету. Сваёй задачай на дадзеным этапе ў Саюзе бачаць павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту як самага надзейнага і экалагічнага ў свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі