Беларусь і Расію папрасілі не ехаць на акцыю з нагоды вызвалення Бухенвальда

Беларусь і Расію папрасілі не ехаць на акцыю з нагоды вызвалення Бухенвальда

Афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не будуць сёлета запрашаць на мерапрыемствы з нагоды 77-й гадавіны вызвалення нацысцкага лагера смерці Бухенвальд. Такое рашэнне прыняў Фонд мемарыяльных комплексаў Бухенвальд і Мітэльбаў-Дора.

"Мы пісьмова апавясцілі консульскія ўстановы пра тое, што іх не чакаюць на мерапрыемствах", — цытуе ТАСС словы дырэктара арганізацыі Енса-Крысціяна Вагнера.

Па яго словах, для яго невыноснай з'яўляецца думка пра магчымы ўдзел беларускіх або расійскіх афіцыйных асобаў у такіх акцыях пасля нядаўняй гібелі вязня Бухенвальда Барыса Раманчанкі

У Фондзе кажуць, што іхная забарона адрасаваная толькі афіцыйным прадстаўнікам Беларусі і Расіі — звычайных людзей з Беларусі, Украіны і Расіі яны будуць радыя вітаць.

Як распавядала Еўрарадыё, 96-гадовы былы вязень Бухенвальда Барыс Раманчанка загінуў у Харкаве пад расійскім абстрэлам у сярэдзіне сакавіка: снарад пацэліў у яго дом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі