Беларусь на 37-м месцы ў свеце па колькасці праведзеных тэстаў на COVID-19
Беларусь на 37-м месцы ў свеце па колькасці праведзеных тэстаў на COVID-19. І на другім месцы сярод краін СНД. Наперадзе толькі Расія. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіла намеснік галоўнага ўрача Беларускага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская.
"У нас усё ж такі гаворка ідзе пра мэтанакіраванае абследаванне тых кантынгентаў, у якіх рызыка дыягностыкі захворванняў усё ж такі вышэйшая: гэта кантакты першага ўзроўню, гэта асобы з пнеўманіямі, гэта іншыя групы, — гаворыць Глінская. — Гэта значыць, што ў нас дакладная, паслядоўная тактыка лабараторнай дыягностыкі".
Па словах намесніка галоўнага ўрача Беларускага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, "мэтанакіраваная тактыка дазваляе пры максімальнай колькасці праведзеных даследаванняў выявіць максімальную колькасць выпадкаў, а самае галоўнае правесці ў дачыненні да іх мерапрыемствы, якія не дазваляюць далейшаму распаўсюду захворванняў".
Цікава, што ў аўторак не была агучана новая лічба па праведзеных за суткі колькасці тэстаў на каранавірус. І Аляксандр Лукашэнка, і Міністэрства аховы і здароўя назвалі лічбу, якая прагучала яшчэ ў панядзелак — 211 369 тэстаў. Будзем спадзявацца, што ў сераду памылку выправяць.
"Тыя меры, якія мы прадпрымаем, яны дастаткова эфектыўныя, яны працуюць і дазваляюць нам папярэдзіць дастаткова вялікую колькасць выпадкаў захворванняў, не дапусціць лавінападобнага росту", — заявіла Ірына Глінская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.