Беларусь — на апошнім месцы ў Індэксе забароны катаванняў для краін пост-СССР
Затрыманне ў Беларусі / ТАСС
Беларусь зноў заняла апошняе месца сярод постсавецкіх краін у Індэксе забароны катаванняў, паведамляюць праваабаронцы.
Індэкс складае рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы "Грамадзянская салідарнасць". У яе ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з васьмі краін рэгіёну АБСЕ — Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Польшча, Расія, Таджыкістан і Украіна.
Па выніках 2022 года Беларусь атрымала -95 балаў, што на два балы ніжэй, чым у 2021-м. Найбольшую колькасць балаў у Індэксе за 2022 год набрала Малдова, засведчыўшы максімальны ўзровень забароны катаванняў.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" за 2022 года зафіксаваў і задакументаваў у Беларусі 227 выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да 89 жанчын і 138 мужчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.