Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час

Башня з гадзіннікам у Мінску / Еўрарадыё
Башня з гадзіннікам у Мінску / Еўрарадыё

Ужо на гэтых выходных – уночы з суботы на нядзелю – шмат краінаў пяройдуць на зімовы час. А Беларусь – не. Гэта значыць, зменіцца розніца ў часе паміж намі і нашымі суседзямі.

Розніца з Украінай, Літвой і Латвіяй будзе ў адну гадзіну: у Мінску – 10:00, у Кіеве, Вільні і Рызе – 9:00.
Розніца з Польшчай павялічыцца да дзвюх гадзінаў: у Мінску – 10:00, у Варшаве – 8:00.

А вось з Расіяй розніцы не ўтворыцца, бо яна таксама не пераходзіць на зімовы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі