Беларусь паставіць комплексы С-400 на мяжы з Украінай

Беларусь паставіць комплексы С-400 на мяжы з Украінай

Беларусь плануе купіць у Расіі ўзбраенне больш чым на 1 мільярд долараў. Такую суму назваў журналістам Аляксандр Лукашэнка

Па яго словах, закупку ўзбраення ён абмяркоўваў на перамовах з Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, гаворка ішла пра пастаўкі ракетных комплексаў С-400. Паставіць іх мяркуецца на мяжы з Украінай. 

"Дзякуй богу, цяпер у нас цалкам комплексамі С-300 перакрыты перыметр на заходнім кірунку. Але, як вы ведаеце, у нас і паўднёвы кірунак дадаўся. Мы з беларускімі генераламі і расіянамі абмяркоўвалі гэтую тэму. Нас пачынаюць з поўдня падаграваць. А што яшчэ будзе... Мы павінны рыхтавацца — 1200 км мяжа з Украінай. Таму нам давядзецца закрываць і гэты перыметр. І мы вялі якраз гаворку пра тое, што С-400 нам будзе дарэчы", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён дадаў, што дамовіўся на пастаўкі расійскага ўзбраення да 2025 года: "Гэта каля дзясятка самалётаў, частка нам ужо паступіла, гэта некалькі дзясяткаў верталётаў, Тор-М2. Вялікія аб'ёмы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі