Беларус разбіў у рэжымнай зоне на мяжы з Польшчай 8 бутэлек з алкаголем

Беларус разбіў у рэжымнай зоне на мяжы з Польшчай 8 бутэлек з алкаголем

Жыхар Брэсцкай вобласці разбіў у рэжымнай зоне на мяжы з Польшчай 8 бутэлек з алкаголем. Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, такім чынам ён спрабаваў ухіліцца ад адказнасці за недэклараванне тавару.

Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Бераставіца". Мужчына на аўтамабілі ехаў з Польшчы па "зялёным" калідоры. Мытнікі вырашылі зрабіць праверку і знайшлі алкаголь, які перавышаў устаноўленую заканадаўствам норму. Пасля гэтага парушальнік і стаў разбіваць бутэлькі. У яго адносінах вынеслі пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму ў пункце пропуску на дзяржаўнай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі