Беларусь — шостая ў свеце па колькасці палітвязняў на 100 000 чалавек

Беларусь мае адзін з найбольшых паказчыкаў палітвязняў / pixabay.com
Беларусь мае адзін з найбольшых паказчыкаў палітвязняў / pixabay.com

Беларусь трапіла ў сямёрку краін свету з самай вялікай колькасцю палітвязняў на 100 000 насельніцтва. Такія падлікі прыводзіць The Washington Post.

Наша краіна займае шостае месца па гэтым паказчыку. Беларусь абагнала Кубу і набліжаецца да Ганконгу. Узначальваюць антырэйтынг КНДР, Егіпет і Турцыя — праўда, па іх няма дакладных лічбаў палітвязняў, таму даныя прыводзяцца прыкладна.

Як падкрэсліваюць праваабаронцы "Вясны", амаль у кожнай краіне ёсць свае крытэры для вызначэння палітвязняў: напрыклад, у некаторых палітвязнямі лічацца людзі, якія трапілі на "суткі" па палітычных матывах. Для некаторых краін The Washington Post прыводзіць колькасць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў РФ і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязняў не ўлічваліся.

У Беларусі на сёння налічваецца каля паўтары тысячы палітвязняў. Аднак вялізная колькасць "палітычных" знаходзіцца за кратамі па адміністрацыйных артыкулах — яны асуджаныя на "суткі".

Беларусь — шостая ў свеце па колькасці палітвязняў на 100 000 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі