Беларусь скараціла пастаўкі калію ў КНР

"Беларуськалій" 

"Беларуськалій"  / Еўрарадыё

Расія і Канада абагналі ў першым квартале 2024 года Беларусь у пастаўках калію ў КНР, на гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.news. Год таму паводле выручкі лідзіравала наша краіна. А сёлета Расія паставіла ў КНР калію на 432,3 млн долараў (плюс 40% да аналагічнага перыяду мінулага года). Больш калію прадала і Канада — на 313 млн долараў (+24,6%). Беларусь жа страціла ў аб'ёмах, яны скараціліся да 237,6 млн долараў (амаль у паўтара разу). Дададзім таксама, што сёлета цэны на калійныя ўгнаенні ў свеце ўпалі.

У сакавіку, паводле звестак мытнай статыстыкі КНР, з Беларусі імпартавалі калійных угнаенняў на 95,7 млн долараў — гэта на 42,3% менш, чым год таму. Тым часам пастаўкі з Расіі — выраслі на 66,6% да 145,43 млн долараў. 

Усяго за першы квартал Кітай завёз 4,17 млн тон мінеральных угнаенняў (+47%), у тым ліку 3,84 млн тон — калійных (+49,2%). У вартасным выражэнні (у юанях) імпарт угнаенняў зменшыўся на 9,5% паводле вынікаў квартала, у тым ліку калійных — на 11,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі