Беларусь у ААН прагаласавала супраць вываду расійскіх войскаў з Крыма
Генеральная Асамблея ААН на сваім пасяджэнні прыняла пастанову, у якой заклікае Расію вывесці войскі з захопленага Крыма і прыпыніць часовую акупацыю тэрыторыі Украіны.
Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Алег Нікаленка, прэс-сакратар прадстаўніцтва Украіны ў ААН.
Акрамя таго ў дакуменце змяшчаюцца:
заклік да Расіі вярнуць вайсковую тэхніку і ўзбраенне, забраныя з трох караблёў ВМС Украіны — "Бердзянска", "Нікапаля" і "Яня Капу";
пазітыўная ацэнка вызваленых 24 украінскіх маракоў і паведамленне пра неабходнасць далейшых перамоў па вяртанні ва Украіну ўсіх незаконна затрыманых грамадзян;
асуджэнне расійскіх вайсковх вучэнняў у Крыме і выкарыстанне захопленых прадпрыемстваў;
звяртаецца ўвага на неправамерным выкарыстанні ядзернай інфраструктуры на ўкраінскім паўвостраве;
фіксуецца факт узмацнення расійскай вайсковай прысутнасці і перашкоды міжнароднаму суднаходства ў Чорным і Азоўскім морах, што негатыўна адбіваецца на сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў прыбярэжных рэгіёнах Украіны, у тым ліку на Данбасе;
замежным дзяржавам, міжнародным арганізацыям ды інстытутам рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання часова акупаванага Крыма без узгаднення з Украінай.
За рэзалюцыю прагаласавалі 63 краіны, супраць — 19. Як бачна па выніках, апублікаваных Нікалаенкам, Беларусь прагаласавала супраць вяртання Крыма Украіне (чырвонае акенца супраць нашай дзяржавы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.