Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету

Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету

Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету. Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў апублікавала глабальны індэкс па выкананні іх правоў у 2021 годзе. З яго вынікае, што Беларусь аднесена да катэгорыі краін, дзе няма гарантый захавання правоў. Такая ж сітуацыя ў Бангладэш, Бразіліі, Гандурасе, Егіпце, Зімбабвэ, Калумбіі, М'янме, Турцыі, Філіпінах.

У каментары да сітуацыі ў нашай краіне можна прачытаць пра фальсіфікаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пра працяг "задушэння незалежнага прафсаюзнага руху", пра ціск на яго, пра затрыманні актывістаў, пра прысуды, пра немагчымасць правесці вулічную акцыю.

"Выкрадалі прадстаўнікоў прафсаюзаў па дарозе на працу, дапытвалі і незаконна затрымлівалі", — гэта так апісваюцца дзеянні сілавікоў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі