Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды абагналі Таджыкістан, Эфіопія і Ангола

Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды абагналі Таджыкістан, Эфіопія і Ангола

Амерыканскі даследчы інстытут Heritage Foundation і выданне The Wall Street Journal апублікавалі рэйтынг эканамічнай свабоды. Беларусь у ім апусцілася на 4 пазіцыі — да 157-га месца.

Эканоміку нашай краіны аналітыкі інстытута ацанілі ў 48,8 бала. І змясцілі яе ў групу краін з “рэпрэсаванымі эканомікамі”.

У рэйтынгу эканоміка ацэньваецца паводле 10 крытэраў. У трох з іх (манетарная і падатковая свабоды, а таксама сітуацыя з карупцыяй) Беларусь палепшыла свае вынікі. Яшчэ па чатырох пазіцыях (свабода працы, свабода гандлю, празрыстасць дзяржвыдаткаў, свабода прадпрымальніцтва) аналітыкі выявілі пагаршэнне сітуацыі. У катэгорыях “гарантыя правоў уласнасці”, “фінансавая свабода” і “інвестыцыйная свабода” зменаў не адбылося.

Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды абагналі Таджыкістан, Эфіопія і Ангола
Балы, якія атрымлівала Беларусь у рэйтынгу з 2010 па 2016 год у параўнанні з сярэднімі баламі па свеце і Еўропе. Выява: heritage.org

Найбольш свабоднымі ў рэйтынгу прызналі Ганконг (88,6 бала), Сінгапур (87,8), Новую Зеландыю (81,6), Швейцарыю (81,0) і Аўстралію (80,3). Самымі несвабоднымі (яны, дарэчы, уваходзяць у адну з намі групу) — Паўночную Карэю (2,3), Кубу (29,8), Венесуэлу (33,7).

Сярод нашых суседзяў найвышэйшую пазіцыю займае Літва — 13-е месца (75,2 бала). Латвія на 36-м месцы (70,4), Польшча — на 39-м (69,3), Расія мае крыху больш свабодную эканоміку, чым у Беларусі — 153-е месца (50,6). Украіна займае 162-ю пазіцыю і мае 46,8 бала.

Цікава тое, што паводле рэйтынгу больш свабодную эканоміку за беларускую маюць Эфіопія (148 месца), Таджыкістан (149 месца) і нават Ангола (156 месца).

Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды абагналі Таджыкістан, Эфіопія і Ангола

Эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што ацаніць у лічбах такі паказчык, як эканамічная свабода вельмі складана. Але з метадалогіяй гэтага рэйтынгу ў канцы 1980-х працаваў шэраг нобелеўскіх лаўрэатаў.

Рэйтынг ствараецца на падставе баз дадзеных Сусветнага банка, МВФ, ААН, Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Такое нізкае месца Беларусі сведчыць пра сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы краіны.

“Беларусь падсела на нафтавую іголку, але не выкарыстоўвае патэнцыял эканамічнай свабоды як асноўнага драйвера эканамічнага росту ў доўгатэрміновай перспектыве”, — паведамляе эканаміст.

На пытанне, чаму больш рынкавая, а значыць, больш свабодная эканоміка Украіны займае ніжэйшую за Беларусь пазіцыю, Раманчук адказвае так:

“У рэйтынгу ацэньвалася сітуацыя ў 2015 годзе. У гэты час ва Украіне была горшая і інфляцыя, і фіскальныя параметры, і карупцыя была больш высокай, і якасць дзяржкіравання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі