"Беларусь ён пакінуў не на верталёце": адвакат распавёў пра ад'езд Шклярава
Верталёт ў небе / Еўрарадыё
27 кастрычніка ўвечары адвакат Віталя Шклярава распавёў Еўрарадыё пра яго ад'езд. Паводле слоў Антона Гашынскага, Беларусь паліттэхнолаг пакінуў не на верталёце. Куды адправіўся Шкляраў, адвакат не гаворыць.
— У Беларусі яго ўжо няма. Мы звярнуліся з хадайніцтвам на імя следчага з просьбай дазволіць выезд Віталя за мяжу па сямейных абставінах — для таго, каб убачыцца з сям'ёй, з сынам і паправіць сваё здароўе. Маму Віталя шпіталізавалі з-за яе стану, яна зараз у бальніцы, і Віталь асабліва тут не патрэбны. Таму ён звярнуўся з такім хадайніцтвам, хадайніцтва было задаволенае, і яго адпусцілі з абавязацельствам вярнуцца па першым патрабаванні. Беларусь ён пакінуў не на верталёце, — каментуе Гашынскі ад'езд падабароннага.
Беларускія ўлады падазравалі Шклярава ў тым, што ён дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму ў пачатку прэзідэнцкай гонкі. Спецыяліст мае амерыканскі пашпарт.
Мужчына быў вызвалены з-пад зняволення пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Яго лёс з Лукашэнкам абмяркоўваў па тэлефоне дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.