Беларус з расійскім сцягам: санкцыі WADA — гэта прынцып двайных стандартаў

Беларус з расійскім сцягам: санкцыі WADA — гэта прынцып двайных стандартаў

Санкцыі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) супраць расійскіх спартоўцаў з'яўляюцца ганьбай для арганізацыі і дэманструюць прынцып двайных стандартаў. Пра гэта агенцтву РБК заявіў беларускі спартыўны функцыянер Андрэй Фомачкін.

Гэты дзеяч стаў вядомы, калі ўзняў расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе, хаця ішоў у беларускай дэлегацыі. Расія знаходзілася пад санкцыямі пасля допінг-скандалу і не мела права выступаць пад уласным сцягам. На наступны дзень пасля скандалу Міжнародны паралімпійскі камітэт пазбавіў Фомачкіна акрэдытацыі. Затое расійскі бізнесовец падарыў яму кватэру ў Падмаскоўі.

Сёлетнія санкцыі WADA Фомачкін назваў абсалютна нечаканымі. "Нават за даказаныя парушэнні, на мой погляд, нельга караць некалькі разоў. А ў гісторыі з Расіяй не ва ўсіх выпадках была аргументацыя", — упэўнены ён.

Журналісты спыталіся ў Фомачкіна, ці магчымыя на будучых буйных турнірах такія ж акцыі, як на адкрыцці Паралімпіяды 2016 года. У адказ ён параіў звярнуцца з гэтым пытаннем да кіраўнікоў беларускага спорту і спартоўцаў, якія паедуць на Алімпійскія гульні. "Я, ва ўсякім разе, ужо даўно персона нон грата на ўсіх міжнародных спаборніцтвах. Але, можа быць, нешта і зменіцца", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі