Беларусь забараніла ўвоз свініны з Кіеўшчыны з-за афрыканскай чумы

Беларусь забараніла ўвоз свініны з Кіеўскай вобласці Украіны з-за выпадка афрыканскай чумы свіней. Абмежаванне тычыцца жывых свіней, свініны (у тым ліку мяса дзікоў) і прадуктаў яе перапрацоўкі, а таксама гарбарскай, рогакапытнай і кішэчнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл. Забаранілі ўвозіць кармы і кармавыя дабаўкі для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з рыбы і птушкі, кармавыя дабаўкі для катоў і сабак, а таксама гатовыя кармы для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.

У дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі таксама распарадзіліся прыняць дадатковыя захады кантролю за біялагічнай абаронай буйных свінагадоўчых комплексаў, фермаў і гаспадарак усіх формаў уласнасці.

Абмежаванні на ўвоз украінскай свініны пачынаюць дзейнічаць з 12 траўня, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі