Беларусь запатрабуе ад Міжнароднай федэрацыі каноэ кампенсацыю — $2 млн
Беларусь запатрабуе ад Міжнароднай федэрацыі каноэ кампенсацыю — 2 млн долараў, інфармуе тэлеканал АНТ. Спартыўны арбітражны суд у Лазане напярэдадні адмяніў аднагадовую дыскваліфікацыю мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, з-за недастатковасці доказаў. Яе летась наклала Міжнародная федэрацыя каноэ, і нашы спартсмены не паехалі на Алімпіяду.
Беларускі бок падаў апеляцыю і суд яе задаволіў. Генеральны сакратар Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў кажа, што праца вялікай каманды адвакатаў каштавала 80 тысяч долараў. Калі гэтую суму аўтаматычна не кампенсуюць, то беларусы ўключаць яе ў пазоў да Міжнароднай федэрацыі каноэ. Таксама ад яе запатрабуюць кампенсацыю маральных страт сямі беларускім спартсменам.