Беларусь зняла забарону на пастаўкі папулярнай расійскай гарбаты

Гарбата, ілюстрацыйнае фота

Гарбата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мінздароўя Беларусі з 19 красавіка зняла забарону на пастаўкі і продаж папулярных відаў гарбаты расійскай кампаніі "Орими".

Паведамляецца, што вытворцы прадаставілі доказы, што яны кантралююць якасць і бяспеку тавараў, "стабільнасць працэсаў вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі прадукцыі".

Як распавядала Еўрарадыё, з 1 красавіка ў Беларусь быў забаронены ўвоз і гандаль папулярных марак расійскай гарбаты ў пакеціках "Прынцэса Кандзі моцны характар", "Прынцэса Кандзі" цэйлонская і "Гіта". Беларускія эксперты выявілі цвіль у прадукцыі ў розных рэгіёнах краіны. У Расспажыўнаглядзе паведамілі, што цвілі ў гарбаце няма, і пераклалі адказнасць на беларускіх гандляроў, якія няправільна транспартавалі і захоўвалі прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі