Беларус зрабіў скульптуру COVID-19

Беларус зрабіў скульптуру COVID-19

Народны мастак Беларусі скульптар Іван Міско адлюстраваў у сваёй творчасці пандэімю каранавіруса. Ён зляпіў праект скульптуры — невялікі зямны шар, ахоплены COVID-19.

"Гэтая тэма сёння ўсіх хвалюе. Свет надзеў маскі. Пра гэта павінна застацца памяць", — перадае агенцтва "Мінск-Навіны" словы творцы.

Дарэчы, сам Міско падкрэсліў. што падчас пандэміі мінімізаваў кантакты. На Дзень Перамогі мастак нікуды не пойдзе і будзе працаваць у майстэрні.

Цяпер скульптар працуе над помнікам ваеннапалонным. Ён таксама хоча зрабіць мемарыяльны знак на месцы гібелі Пятра Машэрава. Эскізны праект ужо распрацаваны і адпраўлены на разгляд кiраўнiка дзяржавы.

Беларус зрабіў скульптуру COVID-19
Іван Міско і праект помніка ваеннапалонным / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі