Беларуса-вагнераўца ва Украіне асудзілі на 15 гадоў турмы

Затрыманы беларус — агент расійскай разведкі

Затрыманы беларус — агент расійскай разведкі / СБУ

Да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці асудзілі ва Украіне грамадзяніна Беларусі, які працаваў на расійскую ваенную разведку, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Яго прызналі вінаватым паводле арт. 113 (дыверсія) і ч. 1 арт. 258-3 (удзел у тэрарыстычнай групе ці тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Як паведамляла СБУ, мужчыну затрымалі 11 студзеня 2024 года, калі ён спрабаваў замацаваць GPS-трэкеры на апоры лініі электраперадач, якая забяспечвае агламерацыю Кіева. Такія маячкі выкарыстоўваюцца для карэкціроўкі ўдараў па аб'екце, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў тыпу Shahed.

Следства выявіла, што ў 2014-17 гадах беларус служыў у войсках так званых "ЛНР/ДНР" і ўдзельнічаў у баях супраць украінскіх падраздзяленняў. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына далучыўся да ПВК "Вагнер". У шэрагах гэтай арганізацыі ён штурмаваў Бахмут і прылеглыя паселішчы. Потым вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў новае заданне ад куратара з ГРУ: яно датычыла дыверсій ва Украіне.

Адразу пасля затрымання мужчыны СБУ заявіла, што інфармацыю пра яго намеры атрымала тады, калі ён яшчэ быў на тэрыторыі Беларусі. Яго вялі ад моманту перасячэння мяжы да спробы ўсталяваць трэкер, там і затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі