Беларусаў сярод замежнікаў, якія сёння могуць выехаць у Егіпет, відаць, няма

Пераход Рафах на мяжы сектара Газа з Егіптам

Пераход Рафах на мяжы сектара Газа з Егіптам / Reuters

Памежная служба сектара Газа апублікавала спіс замежнікаў, якія змогуць выехаць у Егіпет 2 лістапада. Беларусаў у ім, відаць, няма. Пра гэта піша Руская служба ВВС.

У спісе амаль 600 прозвішчаў, 400 — гэта грамадзяне ЗША. Акрамя таго, сёння змогуць пакінуць праблемны рэгіён грамадзяне Бельгіі, Бахрэйна, Нідэрландаў, Азербайджана, Венгрыі, Швейцарыі і Паўднёвай Карэі.

Нагадаем, напярэдадні пераход Рафах на мяжы сектара Газа з Егіптам быў адкрыты ўпершыню з пачатку вайны Ізраіля і ХАМАС. Напярэдадні выехаць з Газы змаглі больш за 400 чалавек.

Раней у прадстаўніцтве РФ у Палестыне казалі, што займаюцца эвакуацыяй расіян і беларусаў. У спісе было 400 прозвішчаў. Пазней паведамлялася, што гаворка ідзе пра дзясяткі беларусаў. "У нас ёсць сувязь не з усімі, але з шэрагам нашых грамадзян, якія знаходзяцца цяпер у Газе. Мы кожны дзень удакладняем іх стан, стараемся дапамагчы чым можам", — казаў амбасадар Беларусі ў Ізраілі Станіслаў Венцэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі