Расія вывезе з сектара Газа дзясяткі грамадзян Беларусі

Сектар Газа

Сектар Газа / Reuters

Дзясяткі грамадзян Беларусі будуць эвакуяваныя з сектара Газа з дапамогай Расіі. Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая сёння.

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Станіслаў Венцэль прызнаўся, што сувязь ёсць не з усімі нашымі суайчыннікамі, якія апынуліся ў сектары Газа: "У нас ёсць сувязь не з усімі, але з шэрагам нашых грамадзян, якія знаходзяцца цяпер у Газе. Мы кожны дзень удакладняем іх стан, стараемся дапамагчы, чым можам".

Па яго словах сітуацыя вельмі няпростая і дыпламаты не могуць трапіць на гэтую тэрыторыю.

Раней паведамлялася, што ў спісах расійскага прадстаўніцтва ў Палесціне значацца 400 чалавек з Расіі, Беларусі ды іншых постсавецкіх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі