Беларусы спрабуюць эвакуіравацца з сектара Газа

Руіны пасля авіяўдару

Руіны пасля авіяўдару / Reuters

Беларусы спрабуюць эвакуіравацца з сектара Газа. Грамадзян РБ і РФ уключаюць у спецыяльны спіс. Па звестках прадстаўніцтва РФ у Палесціне, цяпер у спісе ўжо 400 чалавек.

Сектар Газа, у якім ёсць грамадзяне Беларусі (у асноўным гэта жанчыны з дзецьмі), заблакаваны Арміяй абароны Ізраіля. Па аб'ектах ХАМАС у ім наносяцца авіяўдары.

На сёння вядома пра, як мінімум, траіх беларусаў, якія пацярпелі з-за атакі ХАМАС на Ізраіль. Лекары змагаюцца за жыццё грамадзянкі Беларусі, якая трапіла пад ракетны абстрэл баевікоў. Шпіталізаваны і яе сын, у яго лёгкія раненні. У яшчэ адной беларускі траўма нагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі