Беларусаў з замежным грамадзянствам не возьмуць на службу ў МУС

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №353, які ўводзіць змены ў пытаннях службы ў органах унутраных спраў.

Гэтым дакументам уводзіцца новая падстава для адмовы ў прыёме на службу беларуса і яго звальненне са службы — набыццё грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы. Праўда, пакуль невядома, ці будзе лічыцца такой падставай ВНЖ іншай дзяржавы або карта паляка.

Павялічваецца гранічны ўзрост прыёму на службу — з 25 да 28 гадоў. Гэта звязана з пераносам гранічнага ўзросту стану на службе — з 45 да 48 гадоў.

Прадугледжваюцца і "плюшкі". Супрацоўнікаў, якія знаходзяцца на ўзмоцненым варыянце нясення службы, будуць бясплатна карміць. Члены сям'і супрацоўніка МУС змогуць атрымліваць бясплатнае медабслугоўванне ў арганізацыях МУС.

Акрамя таго, МУС атрымала права ствараць свае ваенна-патрыятычныя клубы. Раней такі дазвол мелі Міністэрства абароны і Унутраныя войскі МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі