Беларусбанк панізіў стаўкі па жыллёвых крэдытах да 32%
Да 3 жніўня стаўка была памерам 35%.
З 3 жніўня ААТ “АСБ “Беларусбанк” панізіў працэнтныя стаўкі па крэдытных дамовах на фінансаванне нерухомасці да 32% гадавых. Паведамляецца на сайце банка.
Акрамя гэтага, да 32% гадавых паніжаныя працэнтныя стаўкі па раней выдадзеных крэдытах на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля.
Да сённяшняга дня ў Беларусбанку стаўка па крэдытах на фінансаванне нерухомасці была роўная 35% гадавых.
Фота: newsbel.by