"Беларусбанк" папярэджвае пра фальшывы акаўнт у Instagram
"Беларусбанк" заяўляе пра выяўленыя факты махлярства ў сацыяльнай сетцы Instagram. Пра гэта інфармуе прэс-служба банка.
Кліентам банка ў Instagram накіроўвалі рэкламныя паведамленні аб розыгрышы грошай. Пасля праходжання віктарыны на экране з'яўлялася сума выйгрышу, за пералік якога бралася камісія. Пры гэтым зламыснікі выкарыстоўвалі лагатып "Беларусбанка" і выяву яго будынка.
Таксама ў сацсетцы быў пазначаны і фальшывы рахунак belarus_bank_official з аб'явай: "Першым 1000 падпісчыкам — сертыфікат на 50 рублёў".
Банк просіць не пераходзіць па незнаёмых спасылках. Тых, хто сутыкнуўся з такой рассылкай, "Беларусбанк" просіць заблакаваць фальшывы акаўнт або паскардзіцца на яго.