"Беларусьфільм" прыбраў з доступу фільм "На чорных лядах" паводле Быкава

Кадр з фільма "На чорных лядах"

Кадр з фільма "На чорных лядах" / "Беларусьфільм"

"Беларусьфільм" прыбраў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм "На чорных лядах" паводле апавядання Васіля Быкава.

"Магчыма, яго схавалі і раней, але факт застаецца фактам. Вось такі падарунак у вялікі юбілей нацыянальнага пісьменніка!" —  піша тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".

Апавяданне Быкава "На чорных лядах" і аднайменны фільм 1995 года, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым, прысвячаюцца падзеям Слуцкага збройнага чыну 1920 года — гэта значыць, паўстанню супраць савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

Фільм быў адрэстаўраваны на пачатку ліпеня 2020 года і выкладзены на YouTube-канале студыі "Digital Belarusfilm". Цяпер па спасылцы паведамляецца, што відэа недаступнае да прагляду. Але копіі адрэстаўраванай версіі фільма можна знайсці на каналах іншых карыстальнікаў YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі