Беларусі пагражаюць санкцыі ЗША за сэкс-эксплуатацыю і суботнікі

У ЗША апублікаваны штогадовы даклад пра гандаль людзьмі, які ахоплівае 188 краінаў. У дакуменце аналізуюцца намаганні розных краін у справе барацьбы з сэкс-гандлем і рознымі формамі эксплуатацыі.

Як перадае Радыё "Свабода", Беларусь у дакладзе была пераведзеная на ніжэйшы ўзровень — з другога на трэці. На думку Вашынгтона, афіцыйны Мінск быў не ў стане датрымоўваць мінімальныя стандарты ў справе змагання з гандлем людзьмі ў 2014 годзе.

У дакладзе гаворыцца, што беларускія жанчыны падарожнічаюць на працу і зазнаюць там сэкс-эксплуатацыю. Таксама ЗША крытыкуюць беларускія суботнікі як прыклад прымусовай    працы. "Дзяржаўныя працадаўцы і ўлады запалохвалі і штрафавалі працоўных, якія адмовіліся ўдзельнічаць", — гаворыцца ў дакладзе.

Трэці ўзровень, на якім цяпер знаходзіцца Беларусь, можа стаць прычынай амерыканскіх санкцыяў супраць краіны. У прыватнасці, можа быць скасаваная дапамога, не звязаная са знешнім гандлем, а таксама фінансаванне ўдзелу дзяржаўных службоўцаў у праграмах у сферы культуры і адукацыі.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі