Беларуска на конкурсе прыгажосці: я не магла адмовіць малпам і трапіла ў лякарню
Непрыемная гісторыя адбылася з беларускай Алінай Волчанка, якая ўдзельнічае ў фінале конкурсу прыгажосці Miss Extreme World—2019 у В'етнаме. Дзяўчына напісала ў Instagram, што яе пакусала малпа.
"Я не змагла сказаць не малпачкам... І апынулася ў лякарні", — прызналася беларуска. Ёй зрабілі ўколы ад шаленства.
Пазней яна выклала яшчэ адно фота з малпай, пад якім напісала падрабязнасці інцыдэнту: "Эпідэміёлага ўкусіла малпа, якая свабодна жыве... Аж самой смешна. Калі тэмпература паднялася і ацякла рука, не вельмі прыемна было, вядома, але... Зладжаная каманда арганізатараў конкурсу, тураператара, падтрымка беларускіх дзяўчат, хуткае і аператыўнае медыцынскае абслугоўванне ў Нячангу... Гэта вельмі прыемна! І гэты інцыдэнт проста перад фіналам яшчэ больш з'яднаў нашу каманду".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.