Беларускае пытанне можа стаць адной з тэм саміту міністраў абароны ЕС

Латвія, Літва і Польшча не пускаюць мігрантаў на сваю тэрыторыю, Беларусь не прымае іх назад / Reuters
Латвія, Літва і Польшча не пускаюць мігрантаў на сваю тэрыторыю, Беларусь не прымае іх назад / Reuters

Беларускае пытанне таксама павінен быць абмеркавана на нефармальнай сустрэчы міністраў абароны ЕС, якая праходзіць сёння ў Любляне. Такое меркаванне перад пачаткам сустрэчы выказаў міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс.

Саміт сабралі, каб абмеркаваць сітуацыю ў Афганістане і стратэгічныя прыярытэты Еўрасаюза на сусветнай арэне.

"Я б хутчэй сказаў, што мы павінны думаць не толькі аб тым, што рабіць з Афганістанам, але аб тым, што рабіць з Беларуссю. Вось што важна",цытуе латвійскага міністра агенцтва ТАСС.

Пабрыкс мяркуе, што гэтае пытанне павінна вырашацца ў каардынацыі з ЕС, паколькі "нашы мяжы знаходзяцца пад ціскам".

Латвія, Літва і Польшча сутыкнулася сёлета з праблемай нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. У ліпені Літва, а ў жніўні і Латвія ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы і надзялілі памежнікаў паўнамоцтвамі выдвараць мігрантаў назад у Беларусь. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад сваіх сілавых структур не прымаць мігрантаў назад.

У ЕС лічаць, што гэты міграцыйны крызіс — створаны штучна і да яго маюць адносіны беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі