Беларускага бегуна дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг

Вядомы беларускі лёгкаатлет, бягун Аніс Ананенка дыскваліфікаваны на чатыры гады за ўжыванне геннага допінгу. Адпаведнае рашэнне прыняла дысцыплінарная камісія Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. Як паведамляе афіцыйны сайт НАДА, адлік яго пакарання вядзецца з 16 чэрвеня 2015 года.

Ананенка быў удзельнікам Алімпійскіх гульняў 2012 года і чэмпіянату свету 2013 года, ён уладальнік 4-га месца на чэмпіянаце Еўропы-2013 у памяшканні і рэкардсмен Беларусі ў бегу на 800 метраў.

Разам з ім дыскваліфікацыю на 4 гады атрымалі Яўген Рачок (спартовая хадзьба), Мікалай Варыкаў (гандбол), Ілля Макоўскі (веласпорт), Ягор Мірончык (веласпорт).

Фота: athletics.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі