Беларускага экс-палітвязня Івана Красоўскага не будуць дэпартаваць з Украіны

Іван Красоўскі / MaksLongLive
Іван Красоўскі / MaksLongLive

Суд задаволіў апеляцыю беларускага экс-палітвязня Івана Красоўскага: яго не будуць дэпартаваць з Украіны. Пра гэта паведаміла ў сваім тг-канале Ірына Лукашэнка.

"Рашэнне — апеляцыйную скаргу задаволіць! Заяву аб адмене рашэння пра прымусовае вяртанне — задаволіць!" — піша яна.

Як распавядала Еўрарадыё, у першыя ж дні пратэстаў 2020-га Івана Красоўскага, якому на той час было 18 гадоў, затрымалі і жорстка збілі. У выніку ён трапіў у лякарню і доўгі час перамяшчаўся на інвалідным вазку.

У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі тры гады “хіміі”, але ён з'ехаў з Беларусі. Яшчэ ў 2021-м Іван падаваў дакументы на “бежанства” ва Украіне, але ўлады вырашылі дэпартаваць яго.

Цяпер гэтае рашэнне адмененае. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі