Беларускага пераможцу Еўрапейскіх гульняў злавілі на допінгу

Беларускага пераможцу Еўрапейскіх гульняў злавілі на допінгу

Беларускі спартовец Кірыл Грышчанка трапіўся на допінгу: у яго арганізме выявілі забароненае рэчыва. У сувязі з гэтым адзін з лідараў нацыянальнай зборнай па грэка-рымскай барацьбе прапусціць чэмпіянат свету ў Нур-Султане.

Дарэчы, на сёлетніх Еўрапейскіх гульнях у Мінску Грышчанка, які выступае ў катэгорыі да 130 кг, выйграў золата.

У трэнерскім штабе перакананыя, што спартоўца падставілі. Прэпарат, які выявілі ў Грышчанкі, даўно выйшаў з ужывання. Пачалося ўнутранае расследаванне, паведамілі ў праграме "Вынікі тыдня" на тэлеканале "Беларусь 5".

Замяніць Грышчанку на чэмпіянаце свету мусіў Іосіф Чугашвілі, але ён таксама прапусціць турнір — за парушэнне дысцыпліны: спартовец прагуляў дзве трэніроўкі запар. 

Чэмпіянат свету ў Казахстане праходзіць з 14 па 22 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі