Беларускамоўныя школы ў краіне складаюць 5-6%
Ад агульнай колькасці школ. І доля беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі працягвае змяншацца.
Пра гэта паведаміла намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
"Магчыма, фармальна беларускамоўных школ больш за 5-6%, але часта ім не хапае беларускіх падручнікаў, таму выкладанне фізікі, матэматыкі і іншых прадметаў там ідзе на рускай мове", — цытуе словы Мацкевіч БелаПАН.
Тым часам у краіне закрылі яшчэ 130 устаноў сярэдняй адукацыі — пераважна вясковыя беларускамоўныя школы.