Беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў
Беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў. У пачатку чэрвеня 2006 года ў ім былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты. На сённяшні дзень у парку налічваецца ўжо 152 кампаніі, у якіх працуе каля 25 тысяч спецыялістаў. Штогод ствараецца каля трох тысяч новых працоўных месцаў.
Як адзначае БелаПАН, экспарт камп'ютарных праграм з Беларусі за дзесяць гадоў вырас больш чым у 46 разоў і склаў у мінулым годзе амаль 800 мільёнаў долараў. Мабільнымі дадаткамі, распрацаванымі ў нашай краіне, карыстаецца больш за 900 мільёнаў чалавек у 160 краінах свету.