Беларускай антарктычнай станцыі прыдумалі новую назву

"Гара Вячэрняя"

"Гара Вячэрняя" / БЕЛТА

Беларускай антарктычнай станцыі прыдумалі новую назву. Цяпер яна называецца "Гара Вячэрняя". Кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў прапанаваў яе перайменаваць у "Беларускую". Адбылося гэта ў пятніцу на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з навукоўцамі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый.

У цяперашні час у Антарктыцы размешчана каля 70 навуковых станцый 30 дзяржаў. У склад беларускай навукова-даследчай станцыі ўваходзяць службова-жылыя, тэхналагічны, прыродаахоўныя аб'екты, прыборныя комплексы і навуковыя стацыянары. Там могуць праводзіць даследаванні ў галіне біялогіі, фізікі атмасферы, кліматалогіі, геафізікі і геаэкалогіі да 15 чалавек.

Лукашэнка прапанаваў прысутным падумаць, як даследаванні беларускіх палярнікаў могуць быць ужо цяпер выкарыстаныя ў "рэальным сектары эканомікі".

Беларускай антарктычнай станцыі прыдумалі новую назву

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі