Беларуская біятланістка заваявала юніёрскі Вялікі крышталёвы глобус

Беларуская біятланістка заваявала юніёрскі Вялікі крышталёвы глобус

Беларуская біятланістка Дар'я Блашко стала найлепшай у агульным заліку Кубка IBU сярод юніёрак: яна выйграла агульны залік з вынікам 364 балы. Такім чынам, ёй дастаўся Вялікі крышталёвы глобус сярод юніёрак.

На другім месцы апынулася Лізавета Бельчанка з Казахстана — у яе 307 ачкоў, на трэцім — расіянка Наталля Вушкіна з 304 ачкамі.

У апошняй гонцы сезона наша суайчынніца была толькі дзясятай. Але запасу балаў, заробленых раней, хапіла для атрымання Вялікага крышталёвага глобуса.

Дарэчы, сёлета Кубак IBU сярод юніёраў разыгрываўся ўпершыню. У юнакоў яго заваяваў немец Дамінік Райтэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі