Беларуская чыгунка можа звольніць тысячы працаўнікоў

Працаўнікі Беларускай чыгункі / rw.by
Працаўнікі Беларускай чыгункі / rw.by

Беларуская чыгунка можа звольніць не менш за 8 тысяч працаўнікоў, паведамляе @belzhd_live. Галоўная прычына — значнае скарачэнне прыбыткаў, што яшчэ больш пагоршыла фінансавае становішча. План па "аптымізацыі" быў атрыманы "зверху". Звальняць плануюць і тых, хто трапіў у "спісы з КДБ" і яшчэ не быў звольнены, і тых, хто дапусціў хаця б мінімальнае парушэнне дысцыпліны.

Беларуская чыгунка рыхтуецца да скарачэнняў працаўнікоў на фоне значнага скарачэння транзіту грузаў у бок ЕС. Польшча ўвогуле не выключае поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю. А якраз транзіт грузаў з'яўляецца галоўнай крыніцай прыбыткаў прадпрыемства. 

Мінтранс абвяргае паведамленне пра планы звальнення тысяч працаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі