Беларуская чыгунка зрабіла wi-fi на ўсіх цягніках гарадскіх ліній
Беларуская чыгунка паведамляе, што ўсталявала бесправадны доступ у інтэрнэт на ўсіх цягніках гарадскіх лініяў. Працы па ўсталяванні wi-fi на шасці электрацягніках гарадскіх ліній серыі ЭПг былі завершаныя ў лютым-сакавіку 2019 года.
Цяпер да інтэрнэту можна бясплатна падлучыцца ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній на маршрутах Мінск-Рудзенск, Мінск-Смалявічы і Мінск-Беларусь (Заслаўе).
Для падлучэння да інтэрнэту трэба зарэгістравацца. Код доступу можна атрымаць праз SMS на нумар мабільніка.
"Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу", — гаворыцца ў паведамленні Беларускай чыгункі.