"Беларуская Дзяржаўная Сэкс-машына" у дзеянні (слухаць)
Рагачоўскі гурт Sex прадставіў новы альбом без пафасных прэлюдый.
Рагачоўская каманда Sex прадставіла новы альбом "Bielaruskaja Dziaržaŭnaja Seks Mašyna".
"Кожным сыграным канцэртам, кожнай песняй, кожным кліпам мы намагаліся быць шчырымі з вамі і, у першую чаргу, з сабой. Дадзены альбом не выключэнне: мы зрабілі ўсё, каб вам было добра. Шчыра спадзяемся, што новым песням знойдзецца месца ў вашых сэрцах, а некаторыя з іх паслужаць саўнд-трэкамі да яскравых, драйвовых і пазітыўных момантаў вашага жыцця", - паведамляецца ў звароце гурта.
У пласцінку увайшло 9 песень. Яе прэзентацыя пройдзе 9 сакавіка ў клубе Re:Public. Уваход вольны.