Свежы кліп ад скандальнага гурта Sex "Эх, ребята" (глядзець)

Еўрарадыё заспела музыкаў рагачоўскага гурта Sex у …. качалцы! Па іх прызнанні, менавіта ў качалцы прыдумваецца большасць песень гурта. Таму кліп на песню “Раскачаем” музыкі здымуць менавіта ў гэтым “гістарычным” месцы. А тым часам лідар гурта Валерый Новічкаў распавядае Еўрарадыё гісторыю стварэння відэа на песню “Эх, ребята”:

“Кампазіцыя напісалася вельмі спантанна, ды і відэа таксама было знятае вельмі хутка. Усё атрымалася вельмі ідэйна! У гэта цяжка паверыць, але кліп быў зняты з аднаго дубля”.

Свой адмысловы відэашэраг Sex працягне кліпам на песню “Не умирай”, які музыкі  называюць сваёй самай сур’ёзнай і маштабнай працай. “Гэта мега-супер-праца з дэкарацыямі!” — ёміста характарызуе відэа Валерый ды дадае, што і ў ім гурт не абміне сацыяльную тэматыку. — Ролік будзе пра тое, што нельга падпарадкоўвацца ўплыву шэрых мас”.

Завяршыць “гісторыю” пятае відэа — рамантычная балада “пра вялікае і вечнае”. Усе кліпы гурта Sex можна будзе паглядзець на нашым сайце. Сачыце!

Увага, нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі