Sex запускае “Беларускую дзяржаўную сэкс-машыну”
Скандальна вядомы гурт рыхтуе другі альбом ды працягвае працаваць у межах абранай канцэпцыі.
У пласцінку пад назвай “БДСМ” або “Беларуская дзяржаўная сэкс-машына” увойдзе 10 кампазіцый. Яе запіс адбываўся на магілёўскай студыі “Арзамас-16”.
“Альбом атрымаўся вельмі цэльным у адрозненні ад нашай першай, “зялёнай” пласцінкі, — распавядае Валерый Навічкоў. — Кожны трэк гэтага альбома мы вынасілі і сур’ёзна апрацавалі. А ўвогуле, дыск выходзіць вельмі разнапланавым — будзе і “панкуха”, і вясёлыя трэкі, і сацыяльныя, і акустычныя балады. Я думаю, усім будзе цікава яго паслухаць”.
Рэліз “Беларускай дзяржаўнай сэкс-машыны” запланаваны на сакавік, а яго прэзентацыя адбудзецца 8-га сакавіка ў клубе Re:Public.
Праўда, перад сакавіцкімі падзеямі гурт плануе выпусціць яшчэ адзін сінгл.