Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый "Прессбола"

Архіўная старонка газеты "Прессбол"

Архіўная старонка газеты "Прессбол" / "Прессбол"

Беларуская федэрацыя футбола атрымала поўны пакет акцый выдання "Прессбол". Адпаведнае рашэнне разглядалася ў пятніцу на пасяджэнні выканкама АБФФ.

Дагэтуль федэрацыя мела 50% акцый выдання. Астатнія належалі заснавальнікам газеты — Юрыю Арлову (30%), Аляксандру Дабрыяну (10%) і Дзмітрыю Беленькаму (10%). Сёння выканкам пастанавіў выкупіць іх.

Апошнім часам "Прессбол" перажываў цяжкі ў фінансавым сэнсе перыяд. У чэрвені ўлады заблакавалі сайт выдання. У жніўні рэдакцыя спрабавала запусціць новы сайт Re:sport, але ўлады аператыўна заблакавалі і яго. Журналісты публікаваліся толькі ў сацсетках. Нядаўна з'явілася інфармацыя, быццам друкаваная версія выдання ўвогуле можа спыніць існаванне, таму ўся надзея была на футбольную федэрацыю.

"Прессбол" выходзіць з студзеня 1991 года. Пасля масавых пратэстаў 2020-га ў выдання змяніўся галоўны рэдактар і сышла частка супрацоўнікаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі