Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава сышла з трасы
Алімпійскія спаборніцтвы па супергіганце адбыліся раніцай 15 лютага.
Чэмпіёнкай Гульняў у Сочы ў гэтай дысцыпліне стала 24-гадовая Ганна Фенінгер з Аўстрыі. На другім месцы немка Марыя Хёфль-Рыш, а трэцяе месца заняла яшчэ адна аўстрыйка, Ніколь Хосп.
З 49 спартсменак, якія выйшлі на старт супергіганта, 18 не змаглі завяршыць спаборніцтвы і сышлі з дыстанцыі.