Беларуская паэтка Ванда Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні

Ванда Марцінш

Ванда Марцінш / facebook.com/jkonickaja

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра Вільні за кнігу вершаў "Маланкі над Вільняй", піша Bellit.info.

"Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта "не зусім літаратурная прэмія" асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба "Сябрына", якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку“, — пракаментавала пісьменніца сваё ўзнагароджанне.

Кніга "Маланкі над Вільняй" была выдадзеная фондам "Камунікат" у 2023 годзе. Аўтарка называе яе падарункам роднаму гораду. У трохмоўнае выданне ўвайшлі арыгінальныя вершы па-беларуску і іх пераклады на літоўскую і польскую мовы. На польскую мову творы пераклаў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі